BE RU EN

Актывіст мае намер прыцягнуць Замяталіна да адказнасці за абразу беларускай мовы

  • 21.05.2018, 19:34

Ігар Случак напісаў заяву на прапагандыста «расейскага свету».

«Моўны інспектар» з Гомеля Ігар Случак звярнуўся ў органы ўлады з заявай на былога намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзіміра Замяталіна, які абразліва выказваўся пра дзяржаўную беларускую мову, паведамляе «Гомельская весна».

Нядаўна Замяталін зладзіў скандал у сталічнай краме «Еўраопт», дзе некалькі кас абслугоўваюць пакупнікоў на беларускай мове. Замяталін стаў абурацца, калі касірка звярнулася да яго па-беларуску.

«Ды не хачу я гаварыць на вашай долбаннай мове. Канстытуцыю пачытайце і адказвайце мне па-расейску!» - заявіў Замяталін.

Ігар Случак ужо дамогся прыцягнення да адказнасці чатырох чалавек за абразу беларускай мовы (артыкул 9.22 КоАП) у сацыяльных сетках.

Акрамя таго, Ігар Случак і Аліна Нагорная стварылі кліп пра «перакоўку» беларусафобаў як кавер на вядомую песню гурта «Кіно». Здымкі праходзілі ў Менску пры падтрымцы гурту Čas Łajna.

Апошнія навіны