BE RU EN

Арцём Мілеўскі: Прыемна, што ў 33 гады я магу выйграваць і Суперкубак, і Кубак Беларусі

  • 21.05.2018, 19:15

Нападнік берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі падзяліўся эмоцыямі пасля фіналу Кубка Беларусі.

«4-ты гол у гэтым сезоне прапускаем на 48-й хвіліне. Звычайна Гардзяйчук нам забівае, цяпер забіў Іваніч. Трэба працаваць над гэтым. Гэта несур'ёзна. Але пакуль лік у супрацьстаянні з БАТЭ 2:1 на карысць берасцейскага «Дынама».

Неверагодная гульня атрымалася, эмоцый ужо не засталося. Нагадала мне гульні супраць данецкага «Шахцёра». Мне прыемна, што ў 33 гады я магу выйграваць і Суперкубак і Кубак Беларусі.

Берасце, з перамогай! One more trophy!» - сказаў Мілеўскі ў праграме «Час футбола», паведамляе «Трибуна».

Апошнія навіны