BE RU EN

Фотафакт: У РФ жанчына за стырном БелАЗа расціснула КамАЗ

  • 21.05.2018, 18:30

У аварыі з удзелам бензавоза і грузавога гіганта ніхто не пацярпеў.

Кузбаскія паліцэйскія склалі адміністрацыйны пратакол на 38-гадовую жанчыну - кіроўцу БелАЗа, якая заехала ў аўтацыстэрну КамАЗа, паведамілі РІА «Новости» ў рэгіянальным глаўку МУС.

Інцыдэнт адбыўся ў Кісялёўску на тэхналагічнай дарозе вугальнага прадпрыемства. Кіроўца спецтэхнікі пасля запраўкі праз неасцярожнасць сутыкнулася з аўтацыстэрнай, пашкодзіўшы левы бок КамАЗа. Ніхто не пацярпеў.

Удзельнікі ДТЗ самастойна склалі схему аварыі і прыехалі ў ДІБДР для рэгістрацыі здарэння. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкула «Парушэнне правілаў манеўравання». Вінаватай ДТЗ прызначылі штраф сумаю 500 расейскіх рублёў.

Апошнія навіны