BE RU EN

У дзясятках польскіх гарадоў пачалася акцыя «Бел-чырвоны шлях»

  • 21.05.2018, 18:22

З нагоды 100-годдзя незалежнасці Польшчы ў амаль 120 гарадах будзе паказаная выстава «Бацькі незалежнасці».

У некалькіх дзясятках польскіх гарадоў пачалася акцыя «Бел-чырвоны шлях - Мая Незалежная». Яе аўтарам з'яўляецца Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы. У рамках ініцыятывы, звязанай з 100-годдзем незалежнасці Польшчы, у амаль 120 гарадах будзе паказаная выстава «Бацькі незалежнасці». Адначасова будуць праходзіць лекцыі, конкурсы і мастацкія мерапрыемствы, паведамляе «Польскае Радыё».

Экспазіцыя паказвае постаць Юзафа Пілсудскага, Рамана Дмоўскага, Ігнацы Дашыньскага, Ігнацы Падарэўскага, Войцеха Карфанты і Вінцэнта Вітаса.

У Інстытуце нацыянальнай памяці распавядаюць, што нездарма цыкл «Бел-чырвоны шлях - Мая Незалежная» патрапіў у малыя гарады. «Мы ведаем, што гэтая вялікая гісторыя Польшчы адбывалася таксама там. Гэта не толькі Кракаў, Варшава і не толькі гэтыя вялікія бацькі незалежнасці. Кожны з гэтых мястэчкаў мае сваю гісторыю, таксама іх жыхары здабылі незалежнасць», - распавядае дырэктар ІНП Яцэк Шарэк.

У Інстытуце кажуць, што выстава «Бацькі незалежнасці» - гэта акцыя, прадугледжаная на гады. У верасні наступнага года яна трапіць ва ўсе сярэднія школы. Вучні таксама атрымаюць спецыяльныя флэшкі з адукацыйнымі матэрыяламі, звязаныя з падзеямі здабыцця незалежнасці.

Апошнія навіны