BE RU EN

Cяргей Румас пра дрэваапрацоўку: Паўнейшы заапарк

  • 21.05.2018, 14:25

Усе дзевяць мадэрнізаваных заводаў дрэваапрацоўкі ў 2017 годзе прынеслі страты.

Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас пракаментаваў мадэрнізацыю дрэваапрацоўкі, якая каштавала сотні мільёнаў еўраў, але вылілася ў хранічныя страты і непасільнымі аплатамі ў крэдытах, паведамляе Tut.by:

- Сёння кожнае прадпрыемства дрэваапрацоўкі - гэта прамысловае прадпрыемства, якое нармальна функцыянуе і своечасова разлічваецца па ўсіх сваіх абавязацельствах. У аніводнага з прадпрыемстваў сёння няма запазычанасці ў крэдытах перад якім-небудзь камерцыйным банкам. І сёння камерцыйныя банкі канкуруюць паміж сабой за абслугоўванне прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, - распавёў банкір.

Пры гэтым, прызнаў Румас, сітуацыя на розных прадпрыемствах няроўная:

- Заапарк сапраўдны. На жаль. Ёсць добрыя прадпрыемствы, такія як «Мастоўдрэў» і «Рэчыцадрэў». Гэта два безумоўныя лідары.

Нагадаем, усе 9 мадэрнізаваных заводаў дрэваапрацоўкі ў 2017 годзе прынеслі страты.

Апошнія навіны