BE RU EN

Даляр падаражэў на першых таргах тыдня

  • 21.05.2018, 14:19

На валютных таргах 21 траўня беларускі рубель здаў да амерыканскай валюты.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Даляр стаў даражэйшым на Br0,0084 да Br2,0022 (18 траўня - Br1,9938 за $1).

Еўра патаннеў на Br0,0067 і каштуе Br2,3483 (18 траўня - Br2,355 за 1 еўра).

Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0145 да Br3,2031 за 100 расейскіх рублёў (18 траўня - Br3,2176 за 100 расейскіх рублёў).

Апошнія навіны