BE RU EN

Расея заблакавала для Украіны частку Азоўскага мора

  • 21.05.2018, 10:59

РФ распачала баявую страляніну паблізу ўкраінскага ўзбярэжжа.

Расея ўльтыматыўна закрыла для ўкраінскіх суднаў дзве тысячы квадратных кіламетраў Азоўскага мора. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Расея тлумачыць гэта нібыта правядзеннем баявых стрэльбішчаў

У некаторых раёнах адлегласць да ўкраінскага ўзбярэжжа складае не больш за дзесяць міль і гэта грубае парушэнне Канвенцыі марскога права.

Раней актывізаваліся караблі Берагавой аховы Памежслужбы ФСБ і Чарнаморскага флоту ВМФ РФ у акваторыі Азоўскага мора.

Апошнія навіны