BE RU EN

Эстонія і Швэцыя абвесцілі пра супольныя вайсковыя вучэнні

  • 20.05.2018, 21:04

У праграме – кругласуткавыя палёты і навучальныя паветраныя баі.

Узброеныя сілы Швэцыі ў канцы траўня правядуць штогадовыя вайсковыя вучэнні, у якіх упершыню будуць удзельнічаць эстонскія ВПС. Пра гэта ў нядзелю, 20 траўня, паведаміла прэс-служба войска Эстоніі, піша DW.

"Пасля аднаўлення незалежнасці гэта будуць першыя вучэнні, якія праводзяцца супольна ВПС Эстоніі і Швэцыі", – заявіў выканаўца абавязкаў камандавальніка ВПС Эстоніі Рыйва Валга. Вучэнні ён назваў "цікавым выклікам" і "магчымасцю адпрацаваць супрацоўніцтва ў сферы абароны".

На авіябазу пад Талінам павінна прыбыць швэдская эскадрылля з 8 самалётаў, на якой будуць дыслакаваныя блізу ста швэдскіх вайскоўцаў. Палёты будуць ажыццяўляцца кругласуткава – як над тэрыторыяй Швэцыі, так і над тэрыторыяй Эстоніі. Навучальныя паветраныя баі пройдуць толькі ў паветранай прасторы Швэцыі.

Апошнія навіны