BE RU EN

Лідар Палестыны трэці раз за тыдзень трапіў у лякарню

  • 20.05.2018, 18:43

Махмуд Абас прайшоў агляд у лякарні пасля аперацыі, якая была праведзеная раней.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на дзяржаўнае агенцтва WAFA.

Паводле ягоных звестак, лекары агледзелі прэзідэнта пасля зробленага яму ў шпіталі Рамале малазначнага хірургічнага ўмяшання на сярэднім вуху. Вынікі тэстаў былі выдатнымі, і Абас пакінуў лякарню.

Прэзідэнту Палестыны зрабілі аперацыю 15 траўня, у той самы дзень яго выпісалі. Паводле звестак Reuters, што спасылаецца на словы аднаго з палестынскіх чыноўнікаў, які гаворыць на ўмовах ананімнасці, 82-гадовы Абас быў шпіталізаваны ў ноч з суботы на нядзелю, пасля таго як у яго паднялася высокая тэмпература. Чыноўнік адзначыў, што тэмпература, магчыма, была вынікам запалення недалечанага вуха.

Апошнія навіны