BE RU EN

Беларускі баец UFC зарабіў $ 3,5 мільёна

  • 20.05.2018, 16:48

Андрэй Арлоўскі ўваходзіць у топ-30 за ўсю гісторыю UFC.

Адзіны беларускі баец UFC Андрэй Арлоўскі за кар'еру ў прамоўшане зарабіў 3,5 мільёна даляраў. Праўда, для байца ягонага статусу і для найлепшага ММА-прамоўшэну ў свеце гэта маленькія грошы, піша «Трибуна».

Зараз ва ўсім разбярэмся. Афіцыйныя заробкі ў UFC даволі ўмоўныя. Прамоўшэн плаціць удзельнікам галоўных баёў нумарных турніраў адсоткі ад продажаў платных трансляцый (PPV) на канале FOX, і гэтую суму ніхто не выдае. Адсотак можа мяняцца ў залежнасці ад важнасці бою і агаворваецца асобна – так UFC зручней весці перамовы з пазіцыі сілы, бо ў ідэале баец не павінен ведаць, на якую частку дамовіліся астатнія. У выніку прамоўшэн апавяшчае толькі асноўны заробак байцоў.

За кожны з шасці апошніх баёў Арлоўскі атрымаў ад 265 да 315 тысячаў даляраў. Нядрэнна, але...

У параўнанні з футболам, хакеем, бейсболам, баскетболам і іншымі топавымі відамі спорту заробкі ў UFC усё яшчэ вельмі малыя.

Галоўныя зоркі прамоўшэну нават за ўсю кар'еру не зарабілі столькі, колькі атрымлівае топавы баксёр за адзін бой.

UFC робіць стаўку на мясцовых спартоўцаў: прамоўшэн зарабляе не толькі на PPV, але і на продажы квіткоў. Таму ўсіх самых высокааплатных байцоў можна звязаць з пэўнай краінай: Конара – з Ірландыяй, Біспінга – з Вялікай Брытаніяй, Сэн-П'ера – з Канадай і г.д. З канца 2015 года UFC стала паказваць у заробкавых паперах значна большыя сумы. Магчыма, раней сумы заніжалі.

Апошнія навіны