BE RU EN

Бабруйскі рок-гурт напісаў беларускамоўную песню

  • 20.05.2018, 16:32

Творчасцю гурта Skynet зацікавіліся за мяжой.

Аўтарам сінгла з'яўляецца лідар «Skynet» Іван Панамароў.

Песня на беларускай мове «Каханая» стваралася для канцэрта гурта ў Нямеччыне. Музыкі ўжо выканалі яе на некалькіх канцэртах, а нядаўна – зрабілі студыйны запіс, паведамляе babruysk.by.

Назва песні кажа сама за сябе, яна – пра каханне, пра тое, што час, праведзены без яго, траціць сэнс.

На «Каханую» плануецца зняць кліп, частка здымак пройдзе ў Лондане.

Цяпер песня ўдзельнічае ў хіт-парадзе музычнага інтэрнэт-парталу «TuzinFM». TuzinFM

Творчасцю гурта «Skynet» зацікавіліся за мяжой. З ім выказалі жаданне супрацоўнічаць вядомы брытанскі музыкант Эдвін Поўп, а таксама нямецкі гурт «Chaos Cosmos».

Апошнія навіны