BE RU EN

Прафзвяз РЭП дапамог работнікам «Белкарда» аднавіць справядлівасць

  • 20.05.2018, 14:45

Рабочыя зноў атрымаюць выплаты на аздараўленне, якія ім не плацілі з 2012 года.

На гарадзенскім прадпрыемстве «Белкард», які выпускае аўтакампаненты, з 2012 года работнікам спынілі выплачваць прапісаную ў кантракце аднаразовую выплату на аздараўленне, як распавёў Анатоль Мышкевіч, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «Гародня», актывіст прафзвязу РЭП. Але з 2018 года выплату аднавілі, піша praca-by.info.

Актывіст наўпрост звязвае такую пастанову начальства з яго нядаўнімі зваротамі ў дзяржорганы з нагоды штучна паднятага заробку.

- У кантрактах прапісаная аднаразовая выплата на аздараўленне, якую атрымлівалі да адпачынку. З 2012 года яе не плацяць: патлумачылі тым, што ў прадпрыемства няма прыбытку. А пасля таго, як я напісаў скаргу, на завод сталі прыязджаць праверкі, людзі сталі выказваць кіраўніцтву свае прэтэнзіі і патрабаваць выканання абавязанняў перад працоўнымі, патрабаваць магчымасці свабодна знаёміцца з усімі дакументамі, на якія яны маюць права. Кіраўніцтва перагледзела сваю пазіцыю, і з верасня 2018 года рабочыя зноў будуць атрымліваць свае законныя выплаты на аздараўленне. Тыя, хто пайшоў у адпачынак да верасня 2018 года, таксама ў верасні атрымаюць сваю выплату, - распавёў Анатоль Мышкевіч.

Актывіст не збіраецца спыняцца на дасягнутым:

- Мы і далей будзем паляпшаць умовы працы і бараніць інтарэсы працоўных.

Апошнія навіны