BE RU EN

Раману Абрамовічу не працягнулі брытанскую візу

  • 20.05.2018, 14:24

Віза расейскага алігарха мінула тры тыдні таму.

Расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу не працягнулі брытанскую візу інвестара. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі бізнэсоўца паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на The Bell.

Паводле звестак выдання, віза мінула тры тыдні таму. Інфармацыі аб афіцыйнай адмове ў выдачы няма. Аднак, як адзначае The Bell, самалёт мільярдэра апошні раз быў у Лондане ў пачатку мінулага месяца.

Праз адсутнасць візы Абрамовіч не змог ўчора прыйсці на фінал Кубка Англіі, дзе яго футбольны клуб «Чэлсі» падолеў «Манчэстар Юнайтэд».

Апошнія навіны