BE RU EN

Фотафакт: Аўто на беларускіх нумарах з неіснуючым дзявятым рэгіёнам

  • 20.05.2018, 12:31

Фота парушальніка паркоўкі былі зробленыя ў Расеі.

Хутчэй за ўсё, «9» у канцы нумара выкарыстоўваецца, каб пазбегнуць штрафаў, што выпісваюцца ў аўтаматычным рэжыме, паведамляе nn.by.

Пазіцыя ДАІ Беларусі застаецца нязменнай: у нумарах аўтамабіляў выкарыстоўваецца нумарацыя ад 1 да 7, якія азначаюць прыналежнасць да пэўнага рэгіёну - ад Берасця да Менска.

З «0» ездзяць аўтамабілі ўнутраных войскаў. Нумары з лічбай «8» выкарыстоўвае спецтранспарт на закрытых тэрыторыях.

Фото: nn.by

Выкарыстанне самаробнага нумару з «9» на канцы караецца законам. Уладальнік такога нумара можа атрымаць штраф (ад 10 да 20 базавых) або 2 гады «хіміі».

Апошнія навіны