BE RU EN

Паўловіч будзе капітанам нацыянальнай каманды Беларусі на чэмпіянаце свету

  • 2.05.2018, 18:15

4 траўня каманда Беларусі ў хакеі пачне чэмпіянат свету матчам са Швецыяй.

Сёння каманда Беларусі вылецела ў Данію, дзе пройдзе чэмпіянат свету, паведамляе афіцыйны сайт ФХБ.

Капітанам каманды на турнір абралі нападніка менскага «Дынама» Аляксандра Паўловіча.

Летась Паўловіч насіў нашыўку асістэнта капітана, якім быў Андрэй Стась.

4 траўня каманда Беларусі пачне чэмпіянат свету матчам са Швецыяй. Пачатак а 17:15.

Апошнія навіны