BE RU EN

Эканаміста Сяргея Чалага жорстка збілі пяцёра невядомых

  • 19.05.2018, 17:24

Ён у лякарні з пераломам носа і чэрапна-мазгавой траўмай.

Сёння ўначы пяцёра невядомых напалі на эканаміста і аўтара праграмы «Эканоміка на пальцах» на tut.by Сяргея Чалага. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.

Усё здарылася блізу поўначы. Сяргей Чалы разам з двума сябрамі выходзіў з бара. Праз некалькі хвілін да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць.

Чалы мяркуе, што напад быў спланаваны.

Фото: tut.by

- Таварышаў амаль не кранулі, білі мяне. І толькі па галаве - на целе нават сінякоў няма, - распавёў Сяргей Чалы. - Усё выглядала даволі дзіўна. Яны не тое, што побач праходзілі, маўляў, «дай закурыць». І ў іх не было прэтэнзій да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім.

Сяргей Чалы напісаў на нападнікаў заяву ў міліцыю.

- У міліцыі доўга не хацелі прымаць заяву і выклікаць хуткую, - дадаў Сяргей Чалы.

Ён мяркуе, што на аднаўленне яму спатрэбіцца не менш за месяц.

Апошнія навіны