BE RU EN

Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг на Кубку Еўропы УЕФА

  • 18.05.2018, 16:49

Мадрыдскі футбольны клуб «Атлетыка» трэцім разам стаў пераможцам фіналу Лігі Еўропы.

На 15-кілаграмовым кубку УЕФА замест лукашэнкаўскага сцяга Беларусі змешчаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Радыё Свабода».

Арыгінал на падстаўцы з жоўтага мармуру быў выраблены ў міланскага майстэрні Бертоні да фіналу 1972 года. Але ў 90-я гады ў яго аснову, дзе размешчаны сцягі еўрапейскіх дзяржаў, былі ўнесеныя змены.

ФОта: reuters

Згодна з новымі правіламі, якія ўвайшлі ў дзеянне з сезона 2009/2010, трафей захоўваецца ў УЕФА вечна, кожнаму пераможцу ўручаецца сапраўдная копія кубка.

ФОта: reuters

Мадрыдскі футбольны клуб «Атлетыка» трэцім разам стаў пераможцам фіналу Лігі Еўропы. У фінальным матчы ў Ліёне яны падолелі «Марсэль» з лікам 3:0.

Апошнія навіны