BE RU EN

Вера Лапко выйшла ў паўфінал турніру ў Францыі

  • 18.05.2018, 14:16

У чвэрцьфінале беларуска ўзяла верх над ккраінскай тэнісісткай Кацярынай Завацкай.

Беларуская тэнісістка Вера Лапко (№93 рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду на турніры катэгорыі ITF Womens Circuit у французскім Сен-Гадэне з прызавым фондам 60 тысяч даляраў, паведамляе Tut.by.

Вера Лапко, якая атрымала першы нумар пасеву, у чвэрцьфінале ўзяла верх над украінскай тэнісісткай Кацярынай Завацкай (№229) - 6:0, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 64 хвіліны.

Апошнія навіны