BE RU EN

Пра што Мэркель будзе гаварыць з Пуціным у Сочы

  • 18.05.2018, 11:38

Кола тэмаў для абмеркавання значна пашырылася.

Сёння ў Сочы адбудзецца сустрэча канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным.

У пералік тэмаў для абмеркавання дададуцца ядзерная ўгода з Іранам, а таксама Сірыя. Аднак, калі ў пытанні ядзернай угоды ў Расеі і Нямеччыны шмат агульных інтарэсаў, то ўсё, што тычыцца перамоў наконт Данбасу і Крыму - зайшло ў нявыкрутку, кажуць нямецкія аналітыкі, піша Deutsche Welle.

Перад паездкай Мэркель паведаміла на прэс-канферэнцыі, што не будзе абмяркоўваць з Пуціным санкцыі ЗША, пытанне пра санкцыі можа быць узнятае толькі ў кантэксце выканання менскіх пагадненняў.

Апошнія навіны