BE RU EN

Як Кіеў святкуе Дзень вышыванкі

  • 17.05.2018, 21:07

Кіяўляне адзявалі вышытыя кашулі на працу, вучобу ці проста на шпацыр.

Кожны год у трэці чацвер траўня ва Украіне святкуюць Міжнародны дзень вышыванкі. Як правіла, у гэты дзень у Кіеве праходзіць маса флэшмобаў і акцый. Горад даслоўна расквітае разнастайнасцю ўкраінскіх арнаментаў, формаў і тэхнік вышыўкі, піша bigkiev.com.

Не стаў выключэннем і сённяшні дзень. Кіяўляне адзявалі вышыванкі на працу, вучобу ці проста на шпацыр. І, вядома, як тут утрымацца ад спакусы апублікаваць фатаграфію такой прыгажосці ў сацыяльнай сетцы?

Вось аўтарка студэнцкай ініцыятывы, якая стала святочным днём, Леся Варанюк. У 2006 годзе яна, будучы студэнткай факультэта гісторыі, паліталогіі і міжнародных стасункаў Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Федзькавіча, прапанавала аднагрупнікам надзець вышыванкі і працягвае натхняць на гэта людзей і дагэтуль.

А ў парку імя Тараса Шаўчэнкі натхнялі дастаць з шафы нацыянальнае адзенне, заклікаўшы ўсіх ахвочых на фотасесію.

Дзень вышыванкі - гэта магчымасць як прымерыць абноўку, так і выгуляць вышыты прабабуляй рарытэт ці проста ўспомніць пра сваіх продкаў.

А яшчэ парадаваць малых. Ім вышыванкі пасуюць асабліва.

І, вядома, пакрасавацца самому, з сябрамі і калегамі.

Апошнія навіны