BE RU EN

На хімзаводзе ў Гомелі адбыўся пажар

  • 17.05.2018, 18:35

Узгаранне ліквідавалі.

Невялікае ўзгаранне адбылося пры правядзенні рамонтных работ у абсарбцыйнай вежы.

- Пры правядзенні планавых рамонтных работ у ізаляваным металічным апараце праз патрапленне іскраў на рэшткі гуміраванага пласта плошчай пяць-сем квадратных метраў адбылося яго ўзгаранне, што не выходзіла за межы апарата, - паведамілі на прадпрыемстве ў чацвер, 17 траўня.

Матэрыяльнай шкоды пажар не нанёс, ніхто не пацярпеў, піша сайт Гомельскага хімічнага завода.

Апошнія навіны