BE RU EN

Артур Міхальскі стаў новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі

  • 17.05.2018, 17:22

У апошнія гады дыпламат быў дырэктарам Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы.

Сёння міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч уручыў Артуру Міхальскаму пастанову аб прызначэнні на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Польшчы ў Беларусі, паведамляе сайт МЗС Польшчы.

Раней Артур Міхальскі працаваў паслом у Малдове, а ў апошнія гады быў дырэктарам Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Ранейшы амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік скончыў сваю дыпламатычную місію 31 студзеня гэтага года.

Апошнія навіны