BE RU EN

Польскія спецслужбы затрымалі грамадзянку Расеі за гібрыдную дзейнасць

  • 17.05.2018, 16:17

Расейка распальвала польска-ўкраінскую варожасць, у тым ліку ў гістарычных пытаннях.

Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі грамадзянку Расеі, якая вяла гібрыдную дзейнасць, накіраваную супраць Польшчы. Пра гэта паведамляе тэлеканал TVP, піша «Польскае радыё».

Акрамя таго, у выніку спецаперацыі, чацвярым асобам забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы на 5 гадоў. Усе пяць чалавек распальвалі польска-ўкраінскую варожасць, у тым ліку ў гістарычных пытаннях.

Затрыманая Кацярына К. знаходзіцца ў Польшчы з 2013 года. Найбліжэйшым часам яна будзе справаджаная з краіны.

Апошнія навіны