BE RU EN

З 1 чэрвеня можна будзе паляцець у Турцыю і Балгарыю з Магілёва

  • 17.05.2018, 12:30

Палёты ў цёплыя краіны з абласнога цэнтра будуць усё лета.

1 чэрвеня аднаўляюцца авіярэйсы з магілёўскага аэрапорта ў Турцыю і Балгарыю. Паляцець у цёплыя краіны з абласнога цэнтра можна будзе цягам усяго лета, паведамляе 34travel.me.

Агулам за летні перыяд плануюць правесці 10 вылетаў у Анталію і 8 - у Бургас. Кіраўніцтва Магілёўскага аэрапорта адзначае, што калі папулярнасць названых рэйсаў захаваецца, то сезон гэтых пералётаў цалкам могуць падоўжыць.

Лятаць у Турцыю з Магілёва пачалі 2 чэрвеня 2017 года, у Егіпет - у кастрычніку 2017-года. У Балгарыю першы чартар адправіўся 13 чэрвеня 2015 года.

Дарэчы, раней у гэтым годзе паведамлялася, што «Магілёўаблтурыст» мае намер неўзабаве арганізаваць чартарныя рэйсы ў Кітай і назад. Узімку арганізацыя вяла перамовы з кітайскім партнёрам, аднак пакуль усё так і застаецца ў стадыі абмеркавання.

Апошнія навіны