BE RU EN

Відэафакт: Нетаньяху станчыў з пераможцай «Еўравізіі 2018»

  • 17.05.2018, 11:21

Прэм'ер Ізраіля назваў спявачку «найлепшым дыпламатам» года.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху разам з жонкай Сарай сустрэўся ў сваёй ерусалімскай рэзідэнцыі з пераможцай песеннага конкурсу «Еўравізія 2018» Нетай Барзілай, паведаміла мясцовае выданне NEWSru.co.il.

Кіраўнік урада назваў спявачку «найлепшым дыпламатам» года, а Нета паспрабавала навучыць Нетаньяху свайму «курынаму» танцу.

13 траўня Барзилай з песняй Tоy заняла першае месца на «Еўравізіі» ў Лісабоне. У 2019 годзе фінал конкурсу пройдзе ў Ерусаліме.

Апошнія навіны