BE RU EN

У Гомелі з'явіўся вялізны партрэт дзяўчыны з шышак

  • 17.05.2018, 10:41

Гамяльчук працаваў над партрэтам два дні.

Пацыент Гомельскай гарадской лякарні №3 выклаў партрэт дзяўчыны з шышак.

Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце выдання "Гомельские ведомости".

Паводле інфармацыі выдання, фота зробленае з сёмага паверха лякарні. На здымку, які даслалі чытачы ў рэдакцыю, - жаночы партрэт вялікіх памераў.

Відавочна, сцвярджаюць сведкі, такім незвычайным чынам хлопец намаляваў сваю дзяўчыну. Паведамляецца, што над партрэтам маладзён працаваў два дні.

Апошнія навіны