BE RU EN

Школьніца з Беларусі перамагла ў конкурсе малюнкаў у Парыжы

  • 16.05.2018, 21:45

У міжнародным конкурсе бралі ўдзел прадстаўнікі 29 краін.

Усяго журы міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Намалюй мне Свет» выбрала 53 пераможцаў. У іх ліку апынуліся дзве канкурсанткі з Беларусі: 14-гадовая Дар'я Ківатыцкая з Бярозы (яна не змагла ўзяць удзел у цырымоніі ўзнагароджання) і Вікторыя Андрэйчык. Паездку на ўзнагароджанне спансаваў Белгазпрамбанк.

Вікторыі Андрэйчык 11 гадоў, яна жыве ў пасёлку Смілавічы. Журы ацаніла ідэю яе малюнка, гэтая праца патрапіла на выставу разам з працамі іншых пераможцаў у Люксембургскі палац, піша «Вечерний Бобруйск».

На малюнку намаляваны васілёк. Пялёсткі кветкі выступаюць у ролі сукенак дзяўчат розных нацыянальнасцяў. Паміж пялёсткамі - сцягі шасці дзяржаў.

Апошнія навіны