BE RU EN

У Туркменістане для сям'і кіраўніка адбіраюць аўтанумары, якія пачынаюцца на «77»

  • 16.05.2018, 19:13

Паліцыі Туркменістана дадзенае ўказанне да канца месяца забраць усе «прыгожыя» нумарныя знакі.

Інспектары дарожнага руху Балканскай і Дашагузскай абласцей Туркменістана пачалі спыняць уладальнікаў аўтамабіляў з нумарнымі знакамі, якія пачынаюцца на «77». Нумара пры гэтым канфіскуюць, а кіроўцаў просяць з'явіцца ў аддзяленне паліцыі для атрымання новых. Пра гэта паведамляе «Радио Азатлык».

Паводле папярэдняй інфармацыі, забарона на выкарыстанне такіх нумароў звязаная з тым, што цяпер яны прызначаныя выключна для сваякоў кіраўніка краіны Гурбангулы Мялікуліевіча Бердымухамедава. Рэгіянальнай паліцыі дадзенае ўказанне да канца месяца забраць усе «прыгожыя» нумарныя знакі.

«Радио Азатлык» са спасылкай на аднаго з паліцэйскіх таксама паведамляе, што ўвядзенню забароны папярэднічаў інцыдэнт, калі адным з інспектараў быў спынены хтосьці з блізкіх Бердымухамедава. У сувязі з гэтым міністру ўнутраных спраў Іскендэру Мулікову была абвешчаная строгая вымова за «нездавальняючае выкананне службовых паўнамоцтваў», а таксама «паслабленне нагляду за падведамнымі органамі».

Зімой з'явілася інфармацыя пра тое, што ў Туркменістане паліцыя пачала адлоў аўтамабіляў усіх колераў, акрамя белага. Уладальнікам прадпісвалася не толькі адвезці машыну на штрафстаянку, але таксама перафарбаваць яе або спыніць эксплуатацыю. Дагэтуль у краіне забаранілі жанчынам садзіцца за стырно, а таксама размяшчаць у салонах машын амулеты, надпісы і цацкі.

Апошнія навіны