Ліга чэмпіёнаў: «Юнацтва» і «Нёман» даведаліся пра спаборнікаў
- 16.05.2018, 18:54
Сёння адбылося лёсаванне групавога этапу хакейнай Лігі чэмпіёнаў.
Беларусь у гэтым турніры прэзентуюць 2 каманды: «Юнацтва» (пераможца Кантынентальнага кубка) і «Нёман» (чэмпіён Беларусі), паведамляе «Трибуна».
Абедзве каманды пасеяны ў чацвёртым кошыку.
«Нёман» трапіў у адну групу з камандамі: «Камета» Брно (Чэхія), «Айсберэн» (Нямеччына) і «Цуг» (Швейцарыя).
«Юнацтва» згуляе ў адной групе з клубамі: «Мюнхен» (Нямеччына), ТПС (Фінляндыя) і «Мальме Рэдхокс» (Швецыя).
Нагадаем, групавы этап пройдзе з 30 жніўня да 17 кастрычніка. У плэй-оф выйдуць па 2 найлепшыя клуба з кожнай групы.