BE RU EN

Эканоміка Польшчы ў першым квартале гэтага года значна вырасла

  • 16.05.2018, 16:23

На рост ВУП істотна паўплывала сітуацыя ў будаўнічай галіне.

Эканоміка Польшчы ў першым квартале гэтага года вырасла на 5,1%. Як паведамляе «Радыё Польшча», такія звесткі прадставіла Галоўная статыстычная ўправа. У чацвёртым квартале мінулага года ВУП у гадавым вылічэнні павялічыўся на 4,9%. У 2017 годзе гэты паказчык вырас на 4,6%.

Марыя Езнах з Галоўнай статыстычнай управы Польшчы паказала, што спрыяла такому высокаму выніку ў першым квартале гэтага года.

«У першым квартале 2018 гады адбылося істотнае паляпшэнне сітуацыі ў будаўнічай галіне. Мы мяркуем, што станоўчы ўплыў будаўніча-мантажнай прадукцыі на рост ВУП можа перавысіць названы паказчык для ўсяго 2017 года на 0,7 адсотка», - сказала яна.

Поўныя звесткі аб ВУП Польшчы ў першым квартале будуць апублікаваныя 30 траўня.

Апошнія навіны