BE RU EN

Беларускі спявак Ялфімаў выступіў на адкрыцці Крымскага моста

  • 16.05.2018, 16:00

Выступ Ялфімава быў анансаваны ў ліку ўдзельнікаў расейскага шоў «Голас».

Беларускі спявак Пётр Ялфімаў выступіў 15 траўня на канцэрце ў крымскай Керчы на адкрыцці моста праз Керчанскі праліў. Выступ Ялфімава быў анансаваны ў ліку ўдзельнікаў расейскага шоў «Голас» ад «каманды Леаніда Агуціна», паведамляе «Радыё Свабода».

На іншым, «асноўным», канцэрце ў гонар адкрыцця моста ў той жа дзень выступалі Рыгор Лепс, Аляксандр Маршал, Аляксандр Буйноў, Пелагея і іншыя расейскія артысты.

Прадстаўніца Ялфімава, ягоная жонка Таццяна Касмачова, заявіла журналістам, што спявак «не лезе ў палітыку». Паводле яе слоў, спявак, як і кожны артыст, «за мір і шчасце на планеце, а ўсякая пабудаваная дарога - гэта шчасце». Касмачова не адказала на пытанне, ці падтрымлівае Ялфімаў расейскую акупацыю Крыма.

Керчанскі мост быў адкрыты 15 траўня. У адкрыцці ўдзельнічаў расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін. Мост злучае анэксаваны Крым з тэрыторыяй Расеі.

Апошнія навіны