BE RU EN

Названыя ўнікальныя асаблівасці аэрапортаў свету

  • 16.05.2018, 11:33

Даследаванне правялі экспэрты CNN.

Так, самым халодным аэрапортам свету стала паветраная гавань Якуцка (Расея) - найбуйнейшага населенага пункта, размешчанага ў зоне вечнай мерзлаты. Тут сярэдняя тэмпература студзеня складае блізу -40°C, а зіма доўжыцца з кастрычніка да красавіка. Пры гэтым летам у Якуцку бывае горача - да +40°C, піша tio.by.

Наадварот, самы гарачы аэрапорт свету знаходзіцца ў горадзе Ахваз на захадзе Ірана. Горад, размешчаны на берагах ракі Карун, вядомы тым, што раней з'яўляўся зімовай рэзідэнцыяй персідскіх манархаў. Сярэдняя тэмпература паветра ліпеня тут дасягае +50°C.

Самым паўднёвым у свеце пасажырскім аэрапортам уважаецца паветраная гавань Ушуаі, на выспе Вогненная Зямля ў Аргентыне. Выпраўляючыся ў Антарктыду, большасць турыстаў стартуюць менавіта адсюль, паколькі ў мясцовым марскім порце спыняюцца судны на шляху да Паўднёвага полюса.

Найбольш нізкаразмешчаны аэрапорт свету - на Мёртвым моры ў Ізраілі, на адзнацы больш за 400 м ніжэй за ўзровень мора. А самымі высока размешчанымі сталі чатыры горныя аэрапорта Кітая.

Найбольш выдалены аэрапорт свету паветраная гавань Матаверы на выспе Пасхі ў Чылі.

Самым загружаным у свеце экспэрты CNN назвалі Міжнародны аэрапорт Хартсфілд-Джэксан, размешчаны за 11 км на поўдзень ад Атланты (Джорджыя, ЗША). Тут зафіксавана найбольшая колькасць узлётаў і пасадак пасажырскіх самалётаў.

Апошнія навіны