BE RU EN

Ілон Маск адкрыў філіял у Кітаі

  • 15.05.2018, 10:15

Tesla ўпершыню зарэгістравала замежнае падраздзяленне.

Кампанія Tesla бізнэсоўца і вынаходніка Ілона Маска ўпершыню адкрыла замежнае падраздзяленне. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

Tesla зарэгістравала кампанію ў Шанхаі, прычым працаваць у Кітаі яна будзе без неабходнасці ствараць СП з мясцовымі прадпрыемствамі.

Tesla Shanghai Co заснавана 10 траўня ў шанхайскім раёне Пудун з капіталізацыяй 100 млн юаняў ($15,8 млн) была заснаваная 10 траўня ў шанхайскім раёне Пудун.

Чуткі пра тое, што Tesla блізкая да пагаднення з уладамі КНР аб будаўніцтве завода ў Кітаі, з'явіліся яшчэ ў мінулым годзе, аднак афіцыйнага пацверджання так і не было, удакладняе выданне.

Апошнія навіны