BE RU EN

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Таджыкістан

  • 15.05.2018, 9:59

Дыктатар сустрэнецца з Эмамалі Рахмонам.

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Таджыкістан, піша БелТА.

Праграмай візіту, які будзе доўжыцца да 16 траўня, запланаваныя перамовы з кіраўніком Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, якія пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе.

Правадыры разгледзяць вынікі і далейшыя планы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі, рэалізацыю супольных праектаў і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, а таксама працу на рынках трэціх краін.

Пасля перамоў чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў.

Апошнія навіны