BE RU EN

П'яны беларус на фуры спрабаваў прарвацца праз беларуска-польскую мяжу

  • 9.04.2018, 18:43

Інцыдэнт здарыўся ў пункце пропуску «Бераставіца».

Раніцай 8 красавіка 38-гадовы жыхар Віцебска на грузавым аўтамабілі паспрабаваў незаконна выехаць з пункта пропуску «Бераставіца», але яго затрымалі памежнікі.

Пасля памежнага кантролю кіроўца грузавіка праходзіў іншыя віды кантролю, абавязковыя пры перасячэнні беларускай мяжы з грузам. Не скончыўшы праходжанне праверак, мужчына паспрабаваў незаконна выехаць з пункта пропуску. Пры гэтым ён пашкодзіў вялікагрузны аўтамабіль, паўпрычэпы і адзін з шлагбаўмаў, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 23.32 КоАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне рэжыму ў пункце пропуску) і перадалі супрацоўнікам ДАІ для далейшага разгляду.

Апошнія навіны