BE RU EN

Беларусы, якія працуюць за мяжой аўтаматычна трапляюць у «дармаеды»

  • 6.04.2018, 18:29

Новы дэкрэт Лукашэнкі пра «дармаедаў» яшчэ больш абсурдны, чым здалося на першы погляд.

Так сёння падчас прэс-канферэнцыі першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабовіча высветлілася, што беларусы, якія працуюць за мяжой, аўтаматычна падпадаюць пад дзеянне дэкрэта Лукашэнкі №1.

Чыноўнік заявіў, што той, хто апынуўся ў дармаедскім спісе, змогуць звяртацца ў камісіі, якія будуць займацца садзейнічаннем занятасці насельніцтва, з заявамі на вызваленне ад аплаты паслуг паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў праз цяжкую жыццёвую сітуацыю.

У тым ліку ў камісіі павінны звяртацца тыя, хто працуе за мяжой. Гэта значыць беларусы, якія працуюць за мяжой павінны вярнуцца па месцы жыхарства, напісаць заяву і «пацвердзіць свой статус, што легальна працуюць за мяжой». Толькі ў такім выпадку камісія будзе іх выключаць са спісу не занятых у эканоміцы.

Сёння за межамі Беларусі, у Расеі і краінах ЕЗ, працуе блізу 1 мільёна чалавек. Але, напрыклад, у РФ многія беларусы вымушаныя працаваць нелегальна - будаўнікамі, афіцыянтамі, прадаўцамі на рынках, прыбіральніцамі, дворнікамі і т. д. Такім чынам, усе гэтыя людзі не змогуць падаць у створаныя ўладамі камісіі ніякіх даведак аб афіцыйным працаўладкаванні і іх сем'і падпадаюць пад карныя захады дэкрэта Лукашэнкі.

А многія з тых, якія працуюць афіцыйна за мяжой, не могуць прыехаць у Беларусь праз пагрозы палітычнага пераследу і адпаведна падаць даведку камісіі. Выходзіць, і іх сем'і стануць закладнікамі сітуацыі.

Апошнія навіны