BE RU EN

У Польшчы дэпутатам парламента зрэжуць заробкі

  • 30.04.2018, 16:56

Законапраект «Права і справядлівасці» прадугледжвае зніжэнне ўзнагароджанняў дэпутатам Сейма і Сената на 20%.

На парадку дня сённяшняга пасяджэння Камісіі Сейма ў пытаннях парламенцкага статута - першае чытанне падрыхтаванага і прапанаванага кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць» (ПіС) праекта абнаўлення закона аб канстытуцыйна-прававым статусе дэпутата парламента, ягоных правах і абавязках, паведамляе «Радыё Польшча».

Праект прадугледжвае зніжэнне ўзнагароджанняў дэпутатам Сейма і Сената на 20%.

Пра змены ў прынцыпах узнагароджання чальцоў парламента яшчэ ў пачатку красавіка казаў старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі.

Апошнія навіны