BE RU EN

Гульцу «Ліверпуля» хочуць падарыць надзел зямлі ў святой Мецы

  • 26.04.2018, 12:49

З такой прапановай выступіў кіраўнік горада.

Паўабаронцу «Ліверпуля» Махамеду Салаху хочуць падарыць надзел зямлі ў Мецы, святым горадзе для мусульман.

З такой прапановай выступіў Фархад Аль-Рукі, кіраўнік горада, паведамляе gulfnews.com (пераклад - pressball.by).

«Гэты падарунак - даніна павагі егіпецкай зорцы. Ён вядомы сваёй высокай мараллю і добрым характарам. Ён паказвае найлепшыя якасці мусульман у Брытаніі, дзякуючы гэтаму ён стаў паслом рэлігійнай талерантнасці і этнічных каштоўнасцяў.

Зямля яго, для яго ёсць некалькі варыянтаў. Калі яму дазволена валодаць зямлёй у Мецы, то яна яго. Ён можа захаваць яе, можа пабудаваць мячэць, дабрачынны фонд або наогул прадаць і забраць грошы сабе», - заявіў чыноўнік.

Апошнія навіны