BE RU EN

Apple можа назваць наступны смартфон проста iPhone

  • 25.04.2018, 18:42

Кампанія Apple можа змяніць назвы будучых мадэляў смартфонаў на больш простыя.

Аналітыкі мяркуюць, што танная мадэль новага смартфона атрымае назву iPhone, топавая мадэль - захавае ў назве X, што будзе паказваць на яе асаблівы статус. Відавочна, што адной X справа не абыдзецца, бо Apple трэба будзе неяк пазначыць адрозненні паміж цяперашнім iPhone X і будучым, паведамляе onliner.by.

Як адзначае AppleInsider, ідэя не новая: прыкладам можа служыць планшэт амерыканскай кампаніі. Ён быў iPad, затым выйшлі iPad 2, New iPad і iPad Air, а затым зноў iPad. Таму пераход да простай назвы iPhone выглядае досыць лагічным ці, прынамсі, не занадта нечаканым.

Чакаецца, што ўвосень Apple прэзентуе як мінімум тры мадэлі iPhone. Гэта будуць 6,1-цалевы апарат з LCD-экранам (з адной SIM-картай ён нібыта будзе прадавацца па кошце ў дыяпазоне ад $550 да $650, двухсімкавы - $650-750), а таксама смартфоны з 5,8" і 5,6" OLED-дысплеямі.

Апошнія навіны