BE RU EN

Паміж Конга і Руандай: У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь зноў «на дне»

  • 25.04.2018, 18:18

Чаму Беларусь зноў «на дне»? Паказваем у інфаграфіку.

Беларусь апусцілася на 155 месца ў рэйтынгу свабоды прэсы. «Рэпарцёры без межаў» адзначаюць, што ў 2017 у краіне ўзмацніліся рэпрэсіі супраць журналістаў і сталі больш жорсткімі цэнзура - затрыманыя больш за 100 журналістаў і заблакаваны доступ да буйных СМІ («Хартыя-97», «Беларускі партызан»), піша «Салiдарнасць».

Сярод найбліжэйшых суседзяў вылучаецца Эстонія: на 12 месцы. Следам ідзе Латвія - 24, Літва - 36, Польшча - 58, Украіна - 101 і Расея - 148. З краін СНД горш за ўсё ў Азербайджане, Узбекістане і Туркменістане - на 163, 165 і 178 месцах адпаведна.

Галоўная тэндэнцыя гэтага года - узмацненне прапаганды ў СМІ. Заклапочанасць «Рэпарцёраў без межаў» выклікае ўзмацненне прапагандысцкай машыны Расеі, Кітая і іх уплыў на грамадскую думку. Самае моцнае падзенне ў рэйтынгу - у Турцыі, Чэхіі, Славакіі, Мальты і Сербіі.

Апошнія навіны