BE RU EN

Кошты нафты перайшлі да зніжэння

  • 25.04.2018, 18:10

Кошты нафты маркі Brent апусцілася да $73,68 за барэль.

Кошты нафты зніжаюцца ў сераду ўвечары. Рынак ацэньвае звесткі Амерыканскага інстытута нафты (API) пра нечаканы рост запасаў нафты ў ЗША за тыдзень, сведчаць звесткі таргоў.

На 18.05 паводле Менску кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent апусціўся да 73,68 даляра за барэль.

Паводле звестак API, за тыдзень да 20 красавіка запасы нафты ў ЗША выраслі на 1,1 мільёна барэляў. Пры гэтым аналітыкі чакалі зніжэння запасаў. Між тым запасы бензіну знізіліся на 2,7 мільёна барэляў, дыстылятаў - на 1,9 мільёна барэляў. Афіцыйныя звесткі па запасах ад міністэрства энэргетыкі ЗША будуць апублікаваныя пазней у сераду.

Апошнія навіны