BE RU EN

Квіткі на атракцыёны падаражэюць

  • 25.04.2018, 17:52

Новы сезон пачнецца ўжо ў красавіку.

У новым сезоне, які пачнецца 27 красавіка, кошты атракцыёнаў падвысяцца, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Як растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара ў эканоміцы УП «Мінскзеленбуд» Аляксандр Крэнь, у сярэднім кошты паднялі на 9% у параўнанні з дзейснымі ў 2017 годзе.

Нагадаем, атракцыёны ў Менску маюць чатыры паркі: імя Горкага, Чэлюскінцаў, 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, 900-годдзя Менска. Агулам там налічваецца 55 атракцыёнаў, што знаходзяцца на балансе УП «Мінскзеленбуд». Большасць гэтых забаўляльных прылад будуць даступныя наведвальнікам штодня. Аднак асобныя каруселі ў парках Горкага і Чэлюскінцаў, а таксама ўсе атракцыёны ў парках 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і 900-годдзя Менска не будуць працаваць па панядзелках і аўторках.

Больш падрабязна з рэжымам працы атракцыёнаў можна азнаёміцца на сайце parki.by ў раздзеле «Атракцыёны».

Апошнія навіны