BE RU EN

Расея спыняе дзяржаўнае фінансаванне ГЛОНАСС

  • 24.04.2018, 20:10

Сёння стала вядома, што выйшаў з ладу другі за тыдзень спадарожнік ГЛОНАСС.

Расея з 2018 года спыняе дзяржаўнае фінансаванне аператара ГЛОНАСС, заявіў віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін на сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Са слоў спадара Рагозіна, кампанія перайшла на самаакупнасць, паведамляе kommersant.ru

«Гэта вельмі важна, падкрэслівае поспех палітыкі камерцыялізацыі магчымасцяў, якія ствараюць расейскія арбітальныя сістэмы», - цытуе віцэ-прэм'ера прэс-служба Крамля.

Дзмітрый Рагозін дадаў, што ва ўрадзе ўважаюць тэхнічна магчымым сумяшчаць сістэмы эра-ГЛОНАСС, «Бяспечны горад» і «Сістэма-112». «Гэта будуць адзіныя колл-цэнтры, адзіныя магчымасці пераходу «Бяспечнага горада» да «Разумнага горада». Гэта значыць ГЛОНАСС будзе ўкаранёны у тым ліку ў гэтых тэхналогіях», - удакладніў расейскі віцэ-прэм'ер.

Пра магчымасць аб'яднання апаратных комплексаў ЭРА-ГЛОНАСС, call-цэнтра 112 і «Бяспечнага горада» для стварэння сістэмы «Разумны горад» «Коммерсант» стала вядома ў сакавіку. На сённяшняй сустрэчы з Дзмітрыем Рагозіным гэтую ініцыятыву падтрымаў Уладзімір Пуцін.

Між тым, сёння стала вядома, што выйшаў з ладу другі за тыдзень спадарожнік ГЛОНАСС.

Апошнія навіны