BE RU EN

Кадыраў прыстрашыў арыштам і блакаваннем рахункаў у Чачні Трампу і Мэркель

  • 24.04.2018, 19:30

Улады Чачні ўвялі санкцыі супраць прэзідэнта ЗША, канцлеркі ФРГ і іншых заходніх чыноўнікаў.

Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала «Россия-24» кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

«Мы таксама даўно ўвялі пад санкцыі Трампа, Мэркель, усіх астатніх. Калі яны прыедуць у рэспубліку, мы адразу іх затрымаем і пасадзім. Калі ў іх з'явяцца тут рахункі, то адразу заблакуем», - прыводзіць словы Кадырава РІА «Новости».

Нагадаем, што ў снежні 2017 года ЗША ўнеслі Кадырава ў «спіс Магніцкага». Ён апынуўся пад санкцыямі з фармулёўкай «За парушэнне правоў чалавека».

Апошнія навіны