BE RU EN

Відэафакт: У цукерках ад «Камунаркі» знайшлі жывых чарвякоў

  • 24.04.2018, 18:18

Цукеркі з чарвякамі выявілі адразу некалькі пакупнікоў.

У цукерках «Алёнка» кандытарскай фабрыкі «Камунарка», якія прадаюцца ў гарадзенскай краме «Алмі», пакупнікі выявілі чарвякоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў юрыста гарадзенскага Таварыства абароны правоў спажыўцоў Алега Калінкова, цукеркі яму прынеслі адразу некалькі пакупнікоў.

«Выпадак неардынарны. Я не ўяўляю, як магло здарыцца такое, што ў цукерках завяліся чарвякі. Цукеркі ж часцей за ўсё набываюць для дзяцей. Мы будзем звяртацца ў суд, каб адсудзіць маральную шкоду пакупнікам. Такога ў нашай краіне быць не павінна», - сказаў юрыст Калінкоў.

Справа на кантролі ў генеральнага дырэктара і галоўнага тэхнолага «Камунаркі». Яны паведамілі, што дадуць падрабязны каментар 25 красавіка.

Апошнія навіны