BE RU EN

Як беларусам злятаць у Грузію і назад за 70 еўраў

  • 24.04.2018, 15:18

Варыянты выгадных падарожжаў.

Citydog.by распавядае аб бюджэтных спосабах з'ехаць з шэрай штодзённасці.

МЕНСК - МАЛЬТА - МЕНСК ЗА 150 ЕЎРАЎ


Летам адпачываць ляцім на Мальту з перасадкай у Рызе. Вяртаемся такім жа шляхам. Калі абраць доўгую перасадку, то па дарозе да мора можна пагуляць па сталіцы Латвіі.

У РЫГУ МОЖНА ТРАПІЦЬ І ЗА 10 ЕЎРАЎ

Гэта акцыя ад аўтобуснай кампаніі Lux Express. Можна з'ехаць з Менска ў Рыгу або з Рыгі ў Менск усяго за 10 еўраў. Акцыйныя квіткі можна набыць на даты да канца лета. Пакуль што ёсць нават выходныя.

ВІЛЬНЯ - КУТАІСІ - ВІЛЬНЯ ЗА 70 ЕЎРАЎ

Калі вы сабраліся на выхадныя ў Грузію, то Wizz Air як раз для вас. А калі вы яшчэ і ў клубе абраных авіякампаніі (у які не так цяжка ўступіць), то падарожжа каштавацьме не 70, а 50 еўраў. Праўда, з пастановай лепш не зацягваць - квіткоў мала і кожную гадзіну становіцца менш.

Апошнія навіны