BE RU EN

Лукашэнка прызнаўся ў пазасудовых расправах

  • 24.04.2018, 12:13

Дыктатар заявіў, што на ягоны загад людзей у Беларусі забівалі без суда і следства.

Падчас так званага «паслання да народа і парламенту» Лукашэнка прызнаўся ў пазасудовых расправах:

«Мне прымаць жорсткія захады, як у першыя гады свайго прэзідэнцкага жыцця, калі забівалі людзей на трасе Масква-Бэрлін? Калі я пасылаў жменьку надзейных людзей з аўтаматамі, якія перастралялі там палову», - заявіў дыктатар.

Лукашэнка не першы раз заяўляе, што людзей у Беларусі забівалі без суда і следства. Падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ ў 2013 годзе дыктатар таксама распавядаў пра метады барацьбы з бандытамі на трасе Масква-Бэрлін:

«Сабралі некалькі груп, узялі крутыя аўтамабілі і наладзілі пастку на гэтай трасе. Усіх, хто супраціўляўся з бандытаў, расстрэльвалі на месцы. Тры групы такія знішчылі, чацвёртай - не было. І дагэтуль - ціха і спакойна», - заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны