BE RU EN

Пуцін падпісаў закон пра блакаванне сайтаў з «інфармацыяй, што знеслаўляе»

  • 23.04.2018, 19:49

Прэзідэнт РФ падпісаў закон, які дазваляе судовым прыставам звяртацца ў Раскамнагляд з патрабаваннем пра блакаванне рэсурсаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе блакаваць сайты за адмову выдаляць інфармацыю, што ганіць годнасць. Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Законам удакладняецца, у якім парадку з Сеціва выдаляюцца звесткі, якія ганяць годнасць ці дзелавую рэпутацыю грамадзяніна або дзелавую рэпутацыю юрыдычнай асобы.

У ім таксама гаворыцца, што калі інтэрнэт-рэсурс пасля патрабавання суда адмаўляецца выдаляць звесткі, якія ганяць годнасць, то судовы прыстаў-выканаўца выносіць пастанову аб абмежаванні доступу да яго. Затым на працягу дня Раскамнагляд атрымлівае пастанову і блакуе рэсурс.

Нагадаем, 10 красавіка Дзяржаўная дума РФ у другім чытанні прыняла законапраект пра абмежаванне доступу да сайтаў, якія адмаўляюцца выдаляць звесткі, што ганіць годнасць ці дзелавую рэпутацыю грамадзяніна або юрыдычнай асобы.

Апошнія навіны