BE RU EN

Эдуард Ханок падаў у суд на Анатоля Ярмоленку

  • 23.04.2018, 19:39

Суд адбудзецца ў траўні.

Эдуард Ханок перадаў прадзюсарскаму цэнтру «Спамаш» правы на свае хіты, якія раней спявала Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч. «Малиновку», «Я у бабушки живу», «Счастливый случай» і «Завіруху», якія год былі забароненыя, цяпер могуць выконваць усе, каму дазволяць прадзюсары цэнтра.

А вось «А я лягу-прылягу», вядомую па выкананні Анатоля Ярмоленкі і ансамбля «Сябры» - трымае пад забаронай. Кажа, што лёс песні будзе вырашаны пасля суда з Ярмоленкам, які адбудзецца ў траўні.

«З Ярмоленкам як былі ў нас дрэнныя стасункі, так і засталіся. Ён параіў мне падаць у суд, што я і зрабіў. Калі суд разбярэцца, тады будзе зразумела - адкрываць мне гэтую песню ці не. Увогуле ў мяне будзе некалькі судоў. Магчыма , з Анастасіяй Ціхановіч. яна ў перадачы «Звезды сошлись» тэлеканала НТВ на ўсю велізарную Расею заявіла, што яны на ўсіх канцэртах аб'яўлялі аўтараў песень, нават па некалькі разоў. Вось няхай яна прыйдзе ў суд і давядзе», - кажа Еўрарадыё кампазітар.

Са слоў Эдуарда Ханка, ён не шкадуе, што год не дазваляў выконваць свае песні.

Ханок: «Я ўвогуле не жыву на аўтарскія. Яны для мяне - на мабільнік. Я жыву на іншыя грошы. Маральна я выйграў. А песні адпачылі».

Апошнія навіны