BE RU EN

Шорац: Палаткі продажу марожанага і садавіны не адпавядаюць сталічнаму статусу

  • 23.04.2018, 19:15

Чыноўніку не даюць спакою гандлёвыя палаткі прыватнікаў.

Кіраўнік горада прапанаваў укараняць сучасныя фарматы сезоннага гандлю. Шорац параіў арыентавацца на досвед іншых гарадоў і наладзіць узаемадзеянне з прыватнікамі ў гэтым пытанні. Падрабязнасці паведамляе БелТА.

Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац выказаў меркаванне пра тое, што прадстаўленыя ў горадзе палаткі продажу ахаладжальных напояў, марозіва, гародніны і садавіны не адпавядаюць сталічнаму статусу. Ён даручыў гарадскім службам вывучыць досвед іншых гарадоў у гэтай сферы і ўнесці прапановы развіцця сеткі нестацыянарных гандлёвых аб'ектаў, наладзіць узаемадзеянне з прадстаўнікамі прыватнага бізнэсу ў гэтым пытанні.

Як адзначыла начальніца ўпраўлення гандлю і паслуг Менгарвыканкама Ніна Емельянава, у Менску паслядоўна ўдасканальваюць знешні выгляд палатак.

- Яны запатрабаваныя, і неабходна прыняць захады прывядзення іх у належны выгляд, - адзначыла Ніна Емяльянава.

Яна дадала, што камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва распрацаваў дызайн такіх аб'ектаў, але прапанова не атрымала падтрымкі сярод прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны